Міліцыя возьме ўчасткі для галасавання пад кругласутачнае назіранне

Міліцыя возьме ўчасткі для галасавання пад кругласутачнае назіранне

У МУС адбылася сустрэча з прадстаўнікамі місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ). Тэмай сустрэчы было назіранне за выбарамі ў Беларусі, перадае прэс-служба МУС.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Дзмітрый Кур'ян заявіў прадстаўнікам БДІПЧ, што выбарчыя ўчасткі будуць узятыя пад кругласутачную ахову з моманту паступлення бюлетэняў.

Міліцыя запэўніла, што гатовая дапамагаць замежным назіральнікам у пытаннях бяспекі.

"У сваю чаргу, ад замежных назіральнікаў мы чакаем адказнага і канструктыўнага падыходу да сваёй працы, а таксама разлічваем, што замежныя місіі і асобныя назіральнікі будуць выконваць беларускае заканадаўства", — падкрэсліў Кур'ян.

Дарэчы, наяўнасць міліцыі не азначае адсутнасць махінацый з бюлетэнямі. Напрыклад, падчас парламенцкіх выбараў 2008 года падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў выявіў факты фальсіфікацый бюлетэняў. Пасля гэтага яго адправілі ў адстаўку, а яго калег, якія праігнаравалі заявы Казлова, — на павышэнне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі