Мінабароны апублікавала зварот ветэранаў аб пажары непаразумення і агрэсіі
Акцыя ў падтрымку Лукашэнкі / Еўрарадыё
Міністэрства абароны апублікавала зварот ветэранаў.
"Знешнія сілы распальваюць пажар непаразумення і агрэсіі, спрабуюць падзяліць народ, разрабаваць тое, што было створана старэйшымі пакаленнямі беларусаў", — гаворыцца ў звароце.
Ветэраны пішуць пра правакатараў, чужую ідэалогію і ўцягванне беларусаў у акцыі пратэстаў. На думку аўтараў звароту, маніфестанты правакуюць "радыкальнымі дзеяннямі сілавыя структуры на прымяненне сілы". Ветэраны ж выступаюць за стабільнасць, мір і бяспеку на беларускай зямлі.
Паводле паведамленняў каналаў у Тэлеграме, 19 кастрычніка ў Мінску запланаваная акцыя ветэранаў органаў унутраных спраў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Дзе і ў які час яна пройдзе, пакуль не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.