Мінабароны Беларусі паведаміла, што ў войску ўжо 5 тысяч рэзервістаў

Рэзервісты ў 19-й асобнай механізаванай брыгадзе

Рэзервісты ў 19-й асобнай механізаванай брыгадзе / t.me/modmilby/

Мінабароны Беларусі паведаміла, што ў войску ўжо 5 тысяч рэзервістаў. Іх выклікалі "ў рамках праверкі баявой гатоўнасці". Яшчэ напярэдадні гаворка ішла пра 3 тысячы чалавек. За суткі мабілізавалі яшчэ дзве тысячы. Гэта найперш спецыялісты, якія могуць спатрэбіцца падчас вайны. Напрыклад, кіроўцы, бо ў распараджэнне падраздзяленняў паступіла нават аўтамабільная тэхніка і экскаватары "з народнай гаспадаркі".

Мінабароны падкрэслівае, што "пастаўка асабістага складу... завершана".

Напярэдадні вайскоўцы 19-й асобнай механізаванай брыгады прыбылі з Лепельшчыны да мяжы з Літвой. На мяжы паставілі блокпост з танкам і БМП. 

Мінабароны Беларусі паведаміла, што ў войску ўжо 5 тысяч рэзервістаў
Мінабароны Беларусі паведаміла, што ў войску ўжо 5 тысяч рэзервістаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі