Мінабароны Расіі таксама вярбуе на вайну зняволеных у калоніях

Перад адпраўкай на фронт / ria.ru
Перад адпраўкай на фронт / ria.ru

Мінабароны Расіі таксама вярбуе на вайну зняволеных у калоніях, піша istories.media. Для іх стварылі спецыяльны армейскі атрад. Гэтых людзей пераконваюць, што ў ім больш шансаў выжыць, чым у наймітаў-вагнераўцаў Яўгена Прыгожына (менавіта яны і пачалі летам вярбоўку зняволеных, абяцаючы ім памілаванне), а ўмовы па аплаце і памілаванні аднолькавыя (кантракт — паўгода).

Выданне сцвярджае, што Мінабароны РФ пачало вярбоўку ў верасні. Яго прадстаўнікі наведвалі калоніі, дзе адбываюць пакаранне былыя супрацоўнікі сілавых структур (вядомыя факты ў Разанскай вобласці і ў Стаўрапольскім краі).

Пра вярбоўку зняволеных Мінабароны Расіі паведамляў і праект Gulagu.net. Адзначалася, што ў адным з вядомых выпадкаў вярбоўшчыкамі выкарыстоўваліся пагрозы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі