Мінабароны заяўляе, быццам у беларускую прастору заляцеў лёгкаматорны самалёт
Лёгкаматорны самалёт, ілюстрацыйнае фота
У беларускую паветраную прастору ў чацвер заляцеў лёгкаматорны самалёт з Польшчы. Пра гэта ў сацсетцы Х расказаў прадстаўнік Мінабароны Валерый Равенка.
"2 лістапада 2023 г. польскі лёгкаматорны самалёт у працэсе патрулявання неаднаразова перасёк дзяржмяжу РБ на глыбіню да 200 м. Ад пачатку верасня Польшча здзейсніла 5 падобных інцыдэнтаў, якія можна ахарактарызаваць як "на мяжы", — напісаў Равенка.
Як распавядала Еўрарадыё, у МЗС Беларусі 3 лістапада выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы Марціна Вайцяхоўскага, каб выказаць яму пратэст. Да гэтага пратэсту ні Мінабароны, ні Памежны камітэт пра парушэнне дзяржмяжы не паведамлялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.