МЗС Беларусі заявіла пра парушэнне мяжы польскім паветраным суднам

МЗС Беларусі

МЗС Беларусі

У МЗС Беларусі 3 лістапада выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы Марціна Вайцяхоўскага. Беларускае замежнапалітычнае ведамства заявіла яму рашучы пратэст у сувязі з тым, што 2 лістапада польскае паветранае судна парушыла дзяржаўную мяжу Беларусі.

МЗС Беларусі патрабуе расследаваць гэты інцыдэнт і не дапускаць нядбайнага стаўлення да палётаў у памежнай зоне.

Пры гэтым ні Памежны камітэт, ні Мінабароны Беларусі не паведамлялі пра факт парушэння паветранай прасторы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі