Мінадукацыі: Вучні рускамоўных школ могуць карыстацца беларускамоўным дзённікам

Мінадукацыі: Вучні рускамоўных школ могуць карыстацца беларускамоўным дзённікам

Газета "Наша Ніва" распавяла гісторыю пра тое, што ў сталічнай школе №151 настаўніцы забараняюць вучням карыстацца беларускамоўнымі дзённікамі. Маўляў, раз у школе руская мова навучання, то і дзённік мусіць быць адпаведны.

 

Праўда, адміністрацыя школы ў размове з Еўрарадыё такі факт адмаўляе:

"У нас і тыя, і іншыя дзённікі можна выкарыстоўваць, галоўнае, каб яны былі зацверджаныя Мінадукацыі. Мы сёння акурат глядзелі дзённікі, ёсць і тыя, і іншыя. Ніхто не забараняе. У нас і класныя журналы ідуць на беларускай мове, але запаўняюцца на рускай. Можна праверыць: зайсці ў любы клас і ўбачыць, што ёсць і тыя, і іншыя дзённікі".

Тым не менш, гісторыі з забаронай дзённікаў на беларускай мове ў рускамоўных школах адбываюцца і ў іншых навучальных установах Мінска:

"Мне сказалі ў адміністрацыі, што Мінадукацыі даслала акт да 1 верасня, дзе пазначана, на якой мове мусіць быць дзённік, якога года выдання, якога выгляду. І што ў нашай школе нельга прыносіць дзённік на беларускай мове", ― кажа маці шасцікласніка адной са сталічных школ.

Тым часам Мінадукацыі на сваім сайце паведамляе, што ў гэтым навучальным годзе да выкарыстання дапускаюцца дзённікі, выпушчаныя паліграфічнымі прадпрыемствамі па ўзгадненні з міністэрствам. І прыводзіць прыклады дзённікаў на беларускай і рускай мовах. Прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая дадае, што вучань можа сам вырашыць, на якой мове дзённік яму браць у школу:

"Гэтыя дзённікі мусяць выкарыстоўвацца ў любой навучальнай установе незалежна ад мовы навучання. Не істотна, што вучань ходзіць у рускамоўную школу, ён можа выкарыстоўваць беларускамоўны "Дзённік". У выпадках, калі вучням нешта забараняюць ― гэта перагібы з боку адміністрацый школ".

Паводле назірання бацькоў, у большасці крам прадаюцца менавіта беларускамоўныя дзённікі.

Так выглядаюць дзённікі, зацверджаныя Мінадукацыі:

Мінадукацыі: Вучні рускамоўных школ могуць карыстацца беларускамоўным дзённікам
Мінадукацыі: Вучні рускамоўных школ могуць карыстацца беларускамоўным дзённікам
Мінадукацыі: Вучні рускамоўных школ могуць карыстацца беларускамоўным дзённікам
Мінадукацыі: Вучні рускамоўных школ могуць карыстацца беларускамоўным дзённікам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі