Мінчук папрасіў дапамогі ў міліцыянтаў, а ў яго пабачылі тату ACAB

Мінчук з тату

Мінчук з тату / тг-канал ГУБАЗіК

У Мінску сілавікі прымусілі хлопца прыбраць тату, якое ім не спадабалася, паведамляюць праваабаронцы. Відэа з хлопцам з'явілася ў тг-канале ГУБАЗіКа.

У відэа хлопе кажа, штояму стала кепска на вуліцы па дарозе дадому і ён звярнуўся па дапамогу да міліцыянтаў. Яны давезлі яго да бальніцы ў Бараўлянах і прывялі ў прыёмны пакой.

А там міліцыянты пабачылі ў хлопца тату з надпісам ACAB. Гэтая абрэвіятура расшыфроўваецца як  "All Cops Are Bastards" ("усе копы — ублюдкі") і з'яўляецца лозунгам скінхэдаў. Яны шырока ўжываецца сярод футбольных хуліганаў, у тым ліку як тату.

Мінчук кажа, што міліцыянты правялі з ім гутарку. і "далі ясна зразумець, што яны значаць і наогул што гэта такое". Ён паабяцаў звесці або зафарбаваць надпіс. У відэа ён дэманструе новую татуіроўку на месцы старой і кажа, што стрымаў слова, а таксама выказвае падзяку міліцыянтам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі