Мінчук пазнаёміўся з "кантрактніцай арміі Сірыі" і страціў 20 тысяч долараў

Беларус так і не дачакаўся "кантрактніцы" з Сірыі / pixabay.com
Беларус так і не дачакаўся "кантрактніцы" з Сірыі / pixabay.com

Мінчук пазнаёміўся з "кантрактніцай арміі Сірыі" і страціў 20 тысяч долараў. 40-гадовы мужчына стаў ахвярай махляроў. Як піша прэс-служба Следчага камітэта, ён пазнаёміўся з дзяўчынай у сацсетцы ў сакавіку. Яна тлумачыла тое, што не можа яму патэлефанаваць, службай у войску. Кантакт падтрымліваўся выключна праз сацсетку. Праз два месяца "сірыйка" прапанавала беларусу жыць сумесна, і ён пагадзіўся.

Спачатку дзяўчына заявіла, што адправіць у Беларусь пасылку з рэчамі і сямейнымі каштоўнасцямі. Праз нейкі час на электронную пошту мінчука прыйшло паведамленне, што груз прыбыў у аэрапорт Магілёва і неабходна аплаціць транспартныя паслугі кампаніі. Ён заплаціў больш за 6 тысяч долараў. Далей прапаноўвалі дадатковыя плацяжы, і мужчына плаціў. Калі ўсе яго грошы былі патрачаныя, ён паведаміў пра гэта знаёмай. Яна ж папрасіла ў яго сродкі, "без якіх не зможа прыехаць".

Толькі калі мужчына атрымаў на электронную пошту паведамленне, што пасылку адправілі назад "у Сірыю", ён зразумеў, што стаў ахвярай махляроў. І напісаў заяву ў міліцыю. Крымінальную справу распачалі па факце махлярскіх дзеянняў, здзейсненых у асабліва буйным памеры.

Пацярпелы дагэтуль падтрымлівае сувязь з "кантрактніцай" праз перапіску. Яна па-ранейшаму просіць яго знайсці грошы, каб прыехаць у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі