Мінчук прадаваў насвай каля ўваходу ў метро

Мінчук прадаваў насвай каля ўваходу ў метро

Каля ўваходу на станцыю метро "Акадэмія навук" сталічныя міліцыянты затрымалі 20-гадовага непрацуючага мінчука, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Малады чалавек меў пры сабе 19 пакетаў з некурыльнай тытунёвай сумессю "насвай", якую падрыхтаваў для продажу. Высветлілася, што да затрымання ён паспеў у гэты дзень прадаць ужо шэсць пакецікаў. Агульная вага насваю, які канфіскавалі міліцыянты, склала больш за 530 грамаў. 

Таксама ў маладога чалавека выявілі 16 візітовак з нумарам тэлефона для новых кліентаў.

Мінчуку пагражае штраф ад 245 да 980 рублёў (ад 10 да 40 базавых велічыняў) з канфіскацыяй выручкі, атрыманай ад продажу насваю, або адміністрацыйны арышт.

Выявілася, што юнак да крымінальнай адказнасці раней не прыцягваўся. Аднак яго неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за продаж насваю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі