Мінчука арыштавалі за паветраныя шарыкі, якія ён выпусціў з акна

"Крамольныя" паветраныя шарыкі (ілюстрацыйнае фота)

"Крамольныя" паветраныя шарыкі (ілюстрацыйнае фота) / @viasna96​

Мінчука арыштавалі на 15 сутак за паветраныя шарыкі, якія яму падарылі на дзень народзінаў, а ён іх выпусціў з акна. Яны былі чырвонага (тры) і белага (два) колеру і выпадкова зачапіліся за лінію электраперадач. Здарылася гэта каля 05:30 раніцы. Сілавікі заўважылі "крамолу" праз некалькі гадзін, склалі пратакол, знайшлі і затрымалі "парушальніка".

Адміністрацыйную справу 1 сакавіка разглядаў суд Савецкага раёна сталіцы. У выніку суд прызнаў, што мужчына парушыў "парадак правядзення масавых мерапрыемстваў" і арганізаваў "несанкцыянаванае пікетаванне". Мінчук сваёй віны не прызнаў. Шарыкі, якія захоўваліся ў матэрыялах справы, было вырашана знішчыць.

Праваабаронцы пішуць, што асудзілі Аляксея Скварчэўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі