Мінчукі ўстанаўліваюць рэкорды па эканоміі вады
За апошнія сем гадоў паказчык спажывання вады на гаспадарча-пітныя патрэбы знізіўся ў 2,4 разы.
Калі ў 2005 годзе ўзровень спажывання вады ў дзень складаў 329 літраў на чалавека, дык у 2012 годзе — амаль 138 літраў.
БЕЛТА адзначае, што такая эканомія стала магчымай пасля кампаніі па ўстаноўцы прыбораў уліку спажывання вады, правядзення энергазберагаючых мерапрыемстваў, узмацненню кантролю ў справе размеркавання водных рэсурсаў.
Да 2015 года, як чакаецца, Мінск мусіць выйсці на 130 літраў вады на чалавека (у Еўропе такі паказчык складае 80-90 літраў).
Фота — bymedia.net