Мінчукоў будуць карміць толькі гродзенскай свінінай

Улады ў два разы павялічылі аб'ём закладкі свініны ў стабілізацыйныя фонды Мінску на міжсезонны перыяд 2013/2014 года. Цяпер гэты аб'ём складзе 1000 тон.



Змены ў раней зацверджаны план унесеныя пастановай Саўміна №713 ад 14 жніўня 2013 года, паведамляе АФН.



Дакументам таксама змененыя вобласці-пастаўшчыкі свініны для стабфонду. Раней прадугледжвалася, што свініну будуць пастаўляць усе вобласці краіны. Цяпер вырашана, што ўвесь аб'ём паставіць Гродзенская вобласць.



Фота — nnm.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі