Мінфін плануе прыцягнуць знешніх запазычанняў на 1,5 млрд долараў
Міністэрства фінансаў Беларусі плануе прыцягнуць знешніх запазычанняў на 1,5 млрд долараў. Пра гэта ў пятніцу паведаміў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў. "Калі будуць прыдатныя ўмовы і спатрэбіцца, мы прапрацоўваем і кірунак размяшчэння еўрабондаў", — цытуе яго словы БЕЛТА.
Што да ўнутраных запазычанняў, дык нядаўна Мінфін размясціў аблігацыі на біржы (і для юрасобаў, і для фізічных асобаў). Паводле намесніка міністра, як будзе паводзіць сябе гэты рынак, можна будзе сказаць праз нейкі час.
Дарэчы, сёлета Беларусь плануе размясціць да 1 млрд еўрабондаў. Аднак чакаецца "больш камфортны фон" для гэтага.