Мінгарвыканкам прапануе прыбраць рэкламу на прычэпах у горадзе
Блогер Антон Матолька напісаў зварот у Мінгарвыканкам, у якім пацікавіўся, якім чынам рэклама на прычэпах узгадняецца для размяшчэння ў любой кропцы горада. Блогер заўважыў, што такая рэклама псуе эстэтычную карцінку горада, набывае стыхійны характар і ў хуткім часе можа "забрудзіць" Мінск, як гэта было з Масквой 5 гадоў таму.
"Дарэчы, у Маскве падобны тып рэкламы забаранілі і эвакуявалі такія прычэпы, якія стаялі месяцамі на бачных месцах", — рэзюмаваў Матолька.
У адказе блогеру Мінгарвыканкам спасылаецца на артыкул 9 Закона РБ "Аб рэкламе". Згодна з ім, узгадненне рэкламы на транспартным сродку з'яўляецца адміністратыўнай працэдурай, абумоўленай дзеяннямі ўпаўнаважаных органаў на аснове заявы зацікаўленай асобы.
Пры гэтым Мінгарвыканкам пагаджаецца з блогерам, што такая рэклама негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе. Таму ведамства паведаміла Матольку, што ўнесла "прапанову пра ўвядзенне ў дзейнае заканадаўства забароны на выкарыстанне транспартных сродкаў выключна ці пераважна ў якасці перасоўных альбо стацыянарных рэкламных канструкцый".
Калі такі адказ не задавальняе Матольку, Мінгарвыканкам раіць яму звярнуцца па гэтым пытанні ў Мінгандлю.