У Беларусі плануюць забараніць выкарыстанне рэкламы на прычэпах і транспарце. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў.
За апошнія дзесяць гадоў такой рэкламы стала занадта шмат. Уладальнікі транспартных сродкаў не ўносяць плату ў мясцовы бюджэт за яе размяшчэнне, распаўсюджванне, а таксама не нясуць іншых звязаных з гэтым выдаткаў. Гэта дае ім перавагі перад добрасумленнымі рэкламараспаўсюджвальнікамі, лічыць чыноўнік. Каб звярнуць увагу на рэкламу, уладальнікі часцяком ставяць прычэпы і машыны на край праезнай часткі або бардзюры, ствараючы перашкоды для ўдзельнікаў дарожнага руху.
Неабходныя папраўкі павінны быць унесеныя ў законы, якія тычацца рэкламы, піша БЕЛТА.
Яшчэ ў 2016 годзе блогер Антон Матолька звярнуўся да мінскіх уладаў з просьбай патлумачыць, як узгадняецца рэклама на прычэпах. На яго думку, рэклама псуе эстэтычны выгляд гарадоў і населеных пунктаў. Чыноўнікі з гэтым пагадзіліся, але далей прапаноў справа так і не дайшла.