Мінінфарм РБ абураны блакіроўкай прапагандысцкіх сайтаў у Латвіі

Прапагандыстаў заблакавалі

Прапагандыстаў заблакавалі / pixabay.com

Мінінфарм РБ абураны і асуджае блакіроўку прапагандысцкіх сайтаў у Латвіі. У латвійскі "чорны спіс" трапілі інтэрнэт-старонкі АНТ і "СБ. Беларусь сегодня".

"Прынятае Нацыянальным Саветам па электронных СМІ Латвіі рашэнне аб закрыцці доступу да сайтаў... Мінінфарм расцэньвае як недапушчальныя дзеянні, накіраваныя на абмежаванні свабоды слова і мэтанакіраванае пазбаўленне латышскіх грамадзян права на атрыманне поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі", — гаворыцца ў заяве.

Латвія заблакавала на тэрыторыі сваёй краіны доступ да дзевяці сайтаў, якія распаўсюджваюць "агрэсіўную расійскую прапаганду" і фэйкавую інфармацыю пра вайну Расіі супраць Украіны. Сярод іх апынуліся і два сайты прапагандыстаў з РБ.

"Гэтыя вэб-сайты распаўсюджваюць наратыў пра тое, што Захад і NATO вінаватыя ў сітуацыі ва Украіне, тады як Расія толькі хоча забяспечыць мір ва ўсім свеце, цытуе паведамленне латвійскага Нацсавета па электронных СМІ Delfi. — Яны распаўсюджваюць істотна скажоную і ілжывую бягучую інфармацыю пра падзеі ў Латвіі і свеце, дыскрэдытуюць здольнасць NATO абараніць любую краіну-члена альянсу і апраўдваюць ўварванне Расіі ва Украіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі