“Міністэрства сепультуры”: усё, чаго вы не ведалі пра айчынную музыку — эфір
Аляксандр Чарнуха / Еўрарадыё
Год таму вядомы беларускі музычны (і не толькі) журналіст Аляксандр Чарнуха вырашыў скарыць Ютуб і зарэгістраваў свой канал “Міністэрства сепультуры”. Спецыяльны ютуб-канал па-беларуску і пра беларускую музыку. Насуперак скептыкам, без якіх ніводная новая справа не пачынаецца, Аляксандр цягам года выдаў 45 праграм, займеў шмат прыхільнікаў і 1 мільён праглядаў.
Чым адметная беларускамоўная прастора Ютуба і ці не абмяжоўвае аўтара выбар мовы для камунікацыі з гледачом? Што неабходна для стварэння годнага і цікавага кантэнту? Ці можна з дапамогай розных ютуб-праектаў дагрукацца да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры”, музычны журналіст, пісьменнік Аляксандр Чарнуха.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.