Міністр спорту незадаволены ідэалагічнай падрыхтоўкай спартоўцаў
Пра гэта Аляксандр Шамко заявіў на паседжанні калегіі ведамства 4 лютага ў Мінску.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, ідэалагічная работа з'яўляецца эфектыўным сродкам згуртавання сіл для дасягнення пастаўленай мэты. Шамко наракае на тое, што праца ў гэтай сферы вядзецца фармальна і раз ад разу. А некаторыя выказванні спартоўцаў, кажа міністр, падхопліваюць "так званыя свядомыя".
Не выключана, што Шамко мае на ўвазе плыўчыху Аляксандру Герасіменю. Нагадаем, што яна нядаўна заявіла пра сваю сімпатыю да бела-чырвона-белага сцяга з гледзішча эстэтыкі.
Аляксандра Герасіменя: бела-чырвона-белы сцяг мне больш сімпатычны
Фота — mst.by