Міністр замежных спраў Літвы павіншаваў па-беларуску са стагоддзем БНР (відэа)

Міністр замежных спраў Літвы павіншаваў па-беларуску са стагоддзем БНР (відэа)

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус павіншаваў па-беларуску са стагоддзем абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР. Яго відэазварот быў змешчаны на канале Міністэрства замежных спраў Літвы ў YouTube. Лінкявічус лічыць, што “абвяшчэнне незалежнасці ў 1918 годзе дапаможа… і сёння захаваць беларускую тоеснасць і ганарыцца ёй”. Літоўскі міністр адзначыў, што Літва зацікаўленая ў будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы. “За нашу і вашу свабоду!” — такімі словамі скончыў сваё віншаванне Лінас Лінкявічус (ён быў літоўскім амбасадарам у нашай краіне ў 2012 годзе).

Са 100-годдзем БНР беларусаў павіншаваў і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. А вось беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка прамаўчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі