Міністра спорту звольнілі за карупцыйны скандал у Палацы спорту?

Міністра спорту звольнілі за карупцыйны скандал у Палацы спорту?

15 лютага Аляксандр Лукашэнка з фармулёўкай “за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях” вызваліў ад пасады міністра спорту Аляксандра Шамко. Па інфармацыі Еўрарадыё, гучная адстаўка звязаная з карупцыйным скандалам у Палацы спорту.

Паводле нашых крыніцаў, дырэктар Палаца спорту Сяргей Прановіч затрыманы. Яго няма на працоўным месцы “і не будзе да канца месяца”, кажуць у прыёмным пакоі. Мабільны тэлефон Прановіча недасяжны.

Прозвішча Прановіча знікла з раздзела “Кантакты” на сайце Палаца спорту. Замест яго там згадваецца Аляксандр Рагоўскі – як выканаўца абавязкаў дырэктара:

Міністра спорту звольнілі за карупцыйны скандал у Палацы спорту?

Раней гэтая старонка выглядала іншым чынам – яе копія захоўваецца ў вэб-архіве на сайце web.archive.org:

Міністра спорту звольнілі за карупцыйны скандал у Палацы спорту?

У аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў Следчага камітэта Беларусі інфармацыяй аб затрыманні Сяргея Прановіча не валодаюць. Звязацца з прэс-службай КДБ, па лініі якога таксама можа быць затрыманы дырэктар Палаца спорту, у Еўрарадыё пакуль не атрымалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі