Мінкульт — пра “Смерць Сталіна”: Продаж спынены з-за грамадскага розгаласу

Мінкульт — пра “Смерць Сталіна”: Продаж спынены з-за грамадскага розгаласу

Продаж квіткоў на кінакамедыю “Смерць Сталіна” пакуль не адноўлены. У Міністэрстве культуры патлумачылі, чаму ў стужкі ўзніклі праблемы. Па словах прадстаўніка ведамства, Мінкульт зрэагаваў на “грамадскі розгалас” вакол кінакамедыі ў Расіі, што ў выніку прывяло да забароны на паказ стужкі ў суседняй краіне.

“Што значыць, забаранілі? Ніхто не забараняе. Камісія будзе разглядаць гэты фільм, яму яшчэ нават узроставы цэнз не прысвоены. Што ж, мы не мусім рэагаваць на грамадскі розгалас? Першапачаткова, трэба кіно паглядзець, а пасля ўжо выказваць меркаванне. Камісія збярэцца адразу пасля таго, як нам дадуць фільм”, — патлумачылі Еўрарадыё ў Мінкульце.

Паказаць кіно ў Беларусі вырашылі два прыватныя кінатэатры, дзяржаўныя нават не бралі яго ў пракат, бо “Мінсквідэапракат” “прадказаў нізкую цікавасць да фільма”.

Прэм’ера фільма мусіла адбыцца сёння, 25 студзеня, у кінатэатры “Falcon club”. Таксама “Смерць Сталіна” збіраліся паказаць у кінатэатры “Silver screen”. У суседняй Расіі таксама спачатку спынілі продаж квіткоў на фільм, а пасля наогул яго забаранілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі