Мінкульт працягвае збіраць грошы на мемарыял у Курапатах
11 786 рублёў сабрана ўжо на мемарыял у Курапатах. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назвала начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Ірына Рахвалава.
Дабрачынны рахунак быў адкрыты на базе Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў пры Мінкульце. Па словах чыноўніцы, збор грошай працягваецца. "Рэквізіты разліковых рахункаў размешчаныя на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры і газеты "СБ. Беларусь сегодня", — дадала чыноўніца.
Збор грошай на помнік пачаўся ў 2017 годзе. Ініцыятыва прагучала падчас круглага стала ў рэдакцыі газеты "СБ. Беларусь сегодня" 24 лютага 2017 года.