Мінкульт Расіі выдаткоўвае $65 тысяч на дыскусію ў Беларусі
Міністэрства культуры Расіі выдаткоўвае 4,2 млн расійскіх рублёў (больш за 65 тысяч долараў) на правядзенне мерапрыемства ў Беларусі. Яно мае назву "Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і супрацьдзеяння фальсіфікацыі гісторыі". Акрамя дыскусіі плануецца арганізаваць круглы стол і выставу на ваенна-гістарычную тэматыку. Згаданыя мерапрыемствы пройдуць з удзелам Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства. У іх паўдзельнічае каля сотні чалавек, крыху менш за палову — з Расіі.
Інфармацыя пра праект з'явілася на расійскім сайце дзяржаўных закупак. Яго ўдзельнікаў плануецца пасяліць у трох- ці чатырохзоркавых гатэлях, забяспечыць харчаванне ў рэстаране ці кавярні. Будзе арганізаваны афіцыйны прыём для расіян, выступоўцаў з замежжа і беларускіх афіцыйных асоб.
Мерапрыемствы мусяць прайсці ў Беларусі да 20 красавіка 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.