Мінск — самы папулярны горад СНД сярод расійскіх турыстаў увосень 2017 года

Мінск — самы папулярны горад СНД сярод расійскіх турыстаў увосень 2017 года

Мінск узначаліў рэйтынг гарадоў СНД, найбольш папулярных сярод расійскіх турыстаў увосень 2017 года. Пра гэта паведамляе аналітычнае агенцтва "ТурСтат". Рэйтынг складаўся з улікам аналізу звестак сістэм онлайн-браніравання сродкаў размяшчэння турыстаў.

Топ-10 самых папулярных у расійскіх турыстаў гарадоў СНД выглядае наступным чынам: Мінск, Астана, Баку, Ераван, Алматы, Ташкент, Ашхабад, Кіеў, Кішынёў і Бішкек.

Паведамляецца, што турысты наведваюць Мінск увосень у сярэднім на 2,5 дня і выдаткоўваюць на пражыванне $70 у суткі.

У Астану прыязджаюць у сярэднім на 2 дні ($85 у суткі), Баку — 3 дні ($78 у суткі), Ераван — 3 дні ($67 у суткі), Алматы — 3,5 дня ($65 у суткі), Ташкент — 2 дні ($43 у суткі), Ашхабад — 3 дні ($40 у суткі), Кіеў — 2 дні ($56 у суткі), Кішынёў — 1 дзень ($35 у суткі), Бішкек — ​​1 дзень ($32 у суткі).

Самыя недарагія сталіцы СНД для турыстаў — Бішкек і Кішынёў, найбольшых выдаткаў вымагаюць Астана і Баку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі