Мінскае "Дынама" спыніла серыю з 12 паражэнняў у КХЛ
Мінскае "Дынама" спыніла серыю з 12 паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ. У пятніцу ў Чарапаўцы дынамаўцы атрымалі валявую перамогу над мясцовай камандай "Северсталь" — 3:2 (0:1, 1:1, 2:0). Кірыл Капусцін на 5-й хвіліне адкрыў лік, а Юрый Трубачоў на 24-й зрабіў яго 2:0 на карысць гаспадароў пляцоўкі. Аднак ужо на 25-й хвіліне Шэйн Прынс скараціў разрыў у ліку. У трэцім перыядзе дынамаўцы здолелі пераламіць ход матча: Міхаіл Стэфановіч на 43-й закідвае шайбу — 2:2, Марк-Андрэ Граньяні выводзіць мінчукоў наперад на 49-й.
"Северсталь" намагалася выратаваць паядынак, але "Дынама" вытрымала і ўтрымала пераможны лік.
5 студзеня мінскае "Дынама" прымае СКА, пачатак а 17-й гадзіне.
60'
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) 3 января 2020 г.
Ооооох, отличный момент был у Северстали на последних секундах, но Тэйлор спас. Есть долгожданная победа. 2:3!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.