Мінскае “Дынама” ў гасцях абыграла “Дунайску Стрэду” — 3:1 (відэа)
26 ліпеня ў 2-м раўндзе футбольнай Лігі Еўропы мінскае “Дынама” ў гасцях абыграла “Дунайску Стрэду” — 3:1. Раман Бегуноў на 23-й хвіліне забіў першы гол. З 39-й хвіліны дынамаўцы гулялі ў большасці, але пры гэтым дазволілі гаспадарам поля зраўняць лік, з пенальці. Нават у меншасці славакі атакавалі, спрабавалі здабыць станоўчы для сябе вынік. Дынамаўцы паспяхова абараняліся і забівалі галы. Аляксандр Макась вызначыўся на 76-й хвіліне, а ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны пераможную кропку паставіў Ураш Нікаліч. 2 жніўня матч у адказ пройдзе на мінскім стадыёне “Дынама”, пачатак а 19-й гадзіне.
У іншых матчах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы брэсцкае “Дынама” абыграла “Атрамітас” — 4:3 (пры гэтым выйгравалі з лікам 4:0), а салігорскі “Шахцёр” упусціў перамогу ў паядынку з польскім “Лехам” — 1:1.