Мінскае "Дынама" ўстанавіла антырэкорд КХЛ
Мінскае "Дынама" ўстанавіла антырэкорд Кантынентальнай хакейнай лігі. Дагэтуль 226 шайбаў за сезон не прапускаў ніхто. Антырэкорд быў зафіксаваны 25 лютага на "Мінск-Арэне", дзе дынамаўцы прымаюць "Лакаматыў" з Яраслаўля. Ужо на 6-й хвіліне госці адкрылі лік, і "Дынама" паўтарыла антырэкорд, які належаў "Віцязю" — 225 прапушчаных шайбаў. На 20-й хвіліне ў браму мінчукоў уляцела яшчэ адна шайба, антырэкордная. Прапусціў шайбы Міхаіл Карнавухаў, якога пасля першага перыяду замянілі.
Матч працягваецца і "Дынама" мае шанцы, каб умацаваць антырэкорд. Да таго ж у чэмпіянаце КХЛ беларускі клуб правядзе яшчэ адзін матч — 27 лютага з маскоўскімі дынамаўцамі.
Мінскае "Дынама" займае апошняе месца ў лізе. Гэта самы правальны сезон беларускага прадстаўніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.