Мінскае "Дынама" зазнала сёмую запар паразу ў КХЛ
Мінскае "Дынама" прайграла ніжагародскаму "Тарпеда" / БЕЛТА
28 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі дома ніжагародскае "Тарпеда". Гульня скончылася пройгрышам гаспадароў пляцоўкі з лікам 2:3 (1:1, 1:1, 0:1).
Гэта сёмая запар параза "зуброў" у КХЛ.
Пасля 45 матчаў у каманды Крэйга Вудкрафта 42 ачкі. У Заходняй канферэнцыі КХЛ клуб апусціўся на дзявятае месца.
Сёлета мінскае "Дынама" правядзе яшчэ адзін хатні матч: 30 снежня "зубры" прымуць маскоўскі "Спартак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.