Мінская міліцыя будзе патруляваць вуліцы горада на сегвеях
Мінская міліцыя плануе патруляваць горад на сегвеях. Такі варыянт разглядае кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
Першы патрульны рэйд адбыўся сёння ў парку Чалюскінцаў.
Міліцыя нагадвае, што пры паездках на сегвеях і гіраскутарах забаронена ездзіць па аўтадарогах, ездзіць у нецвярозым стане або пад уздзеяннем любых прэпаратаў, якія запавольваюць рэакцыю. Акрамя таго падчас руху забараняецца карыстацца мабільнікам ці іншымі тэхнічнымі прыстасаваннямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.