Мінская міліцыя правярае школы — паступілі паведамленні аб выбухоўцы

Паведамленні аб мініраванні школ паступалі і раней, яны не пацвердзіліся / прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама
Паведамленні аб мініраванні школ паступалі і раней, яны не пацвердзіліся / прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Адразу ў некалькі мінскіх школ у панядзелак прыехала міліцыя — шукаюць выбуховыя прылады.

Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС, міліцыю выклікалі дырэктара школ, якія атрымалі на пошту "паведамленні аб закладзеных выбуховых прыстасаваннях".

"Па кожным факце паведамлення супрацоўнікі міліцыі правядуць праверку", — заявілі ў ГУУС і нагадалі, што такія паведамленні паступалі і раней. Яны не пацвердзіліся.

Чытачы onliner.by паведамілі, што вялікую колькасць міліцыі можна бачыць каля СШ №42 ,СШ № 21, а таксама каля  гімназій №29 і 50.

"Дзіця паведаміла, што паступіла інфармацыя аб мініраванні. Усіх дзяцей вывелі, чакаюць МНС", — распавяла мама аднаго са школьнікаў, які вучыцца ў школе № 42 на вуліцы Нёманскай.

TUT.BY у сваю чаргу дапаўняе, што паведамленні аб мінаванні прыйшлі сёння не толькі ў сталічныя школы, але і ва ўстановы адукацыі ў Калінкавічах і Смаргоні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі