Мінскі форум 2021: фінальная панэль #1, стрым з Вільні

Мінскі форум / dbg 
Мінскі форум / dbg 

5 лістапада ў Вільні — першы дзень XIX Мінскага форуму. Еўрарадыё як партнёр канферэнцыі атрымала права трансляваць фінальную панэль, якая называецца "На шляху да новай Беларусі: як яна будзе выглядаць". Спікеры: палітолаг Андрэй Казакевіч, дыпламат Уладзімір Астапенка, доктар філасофіі Аляксей Кажарскі.

У 2021 годзе Мінскі форум праходзіць 19-ы раз. Гэтую канферэнцыю шмат гадоў запар прымаў нямецкі адукацыйны цэнтр у Мінску. У 2020 годзе яна пераехала ў анлайн, а ў 2021-м працягваецца ў гібрыдным фармаце: анлайн і афлайн на тры гарады — Вільню, Варшаву і Берлін — з розніцай у тыдзень.

Сёння форум пачаўся выступленнем Святланы Ціханоўскай. Яна нагадала, што пытанні дэмакратыі датычацца не асобнай краіны, а ўсяго свету, і кожны павінен зрабіць свой унёсак і не заставацца абыякавым: "Я ведаю, што гэта нялёгка, але зрабіць можна. Спадзяюся, што сёння гэтая канферэнцыя прывядзе нас да рашэння".

12 лістапада Еўрарадыё будзе трансляваць фінальную панэль Мінскага форуму з Варшавы, а 19 лістапада — з Берліна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі