Мінскі гарадскі суд замест смяротнага пакарання вынес два пажыццёвыя прысуды

Мінскі гарадскі суд замест смяротнага пакарання вынес два пажыццёвыя прысуды

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарка — забойцамі маладой пары на вуліцы Алібегава. Пракурор патрабаваў для абодвух абвінавачаных смяротнае пакаранне, але суддзя вынес два пажыццёвыя прысуды. Для Аліны Шульганавай, якую абвінавацілі ў арганізацыі прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, і ў падрыхтоўцы да выкрадання чалавека, пракурор прасіў 15 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Суд вынес больш больш мяккі прысуд — 12 гадоў калоніі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Андрэй Палуда.

Забойства маладой пары на вуліцы Алібегава адбылося ў снежні 2015 года. 27-гадовая мінчанка Аліна Шульганава хацела вярнуць сабе мужчыну, які сышоў да іншай жанчыны. Яна наняла чалавека для выкрадання саперніцы. Аднак нічога не атрымалася. Пасля Шульганава папрасіла дапамогі ў свайго 44-гадовага суседа і яго 23-гадовага таварыша. Яна заплаціла ім, каб яны збілі жанчыну. Аднак нанятыя мужчыны забілі і жанчыну, і былога каханка Шульганавай, абакралі кватэру і ўцяклі.

За 5 гадоў у Беларусі вынеслі 29 пажыццёвых прысудаў.

2016 год: 7 пажыццёвых прысудаў

2015 год: 7 пажыццёвых прысудаў

2014 год: 7 пажыццёвых прысудаў

2013 год: 2 пажыццёвыя прысуды

2012 год: 4 пажыццёвыя прысуды

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі