Мінскі гурт "Молчат дома" трапіў у рэкламу Hugo Boss
У новым рэкламным кліпе кампаніі Hugo Boss гучыць музыка мінскага гурта "Молчат дома".
Кампазіцыя "На дне" выкарыстаная ў рэкламе калекцыі Pre-Spring 2020, натхнёнай 1970-мі. У роліку, які зняў рэжысёр Ігар Сміт, дзея адбываецца ў закінутым клубе пры цьмяным асвятленні.
Нью-ўэйв-трыа “Молчат дома” паспяхова выступае ў Еўропе. Брытанскія СМІ называюць іх гуртом сусветнага ўзроўню. У інтэрв'ю Еўрарадыё хлопцы расказалі, што іх натхняе музычная эстэтыка 1980-х.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.