Мінскія дынамаўцы перарвалі серыю паражэнняў, якая працягвалася месяц
Дынамаўцы ў Хабараўску / t.me/hcdinamoby
Мінскія дынамаўцы перарвалі серыю паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ, якая працягвалася месяц і складалася з васьмі матчаў. У аўторак у Хабараўску быў абыграны "Амур" — 4:1 (1:0, 0:0, 3:1). Шайбы ў мінчукоў па рахунку Паўла Варфаламеева (2-я хвіліна), Ніка Мэрклі (48), Рамана Гарбунова (50) і Раяна Спунера (58-я, у пустую браму). У гаспадароў пляцоўкі вызначыўся Якаў Рылаў (41).
5 студзеня "Дынама" згуляе ў гасцях з "Адміралам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.