Мінскія ўлады вырашылі ўпарадкаваць хостэлы

booking.com
booking.com

Мінгарвыканкам вырашыў упарадкаваць працу хостэлаў у Мінску. Як паведаміў 7 сакавіка намеснік мэра Мінска Аляксандр Дараховіч, менчукі скардзяцца, у прыватнасці, на хостэлы, якія знаходзяцца ў жылых дамах: у асноўным на шум і часам на бруд у месцах агульнага карыстання, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".

"Мы рады гасцям, але павінны аберагаць супакой нашых грамадзян. Вывучаем вопыт іншых краін, там таксама ёсць такія праблемы. У Маскве, напрыклад, на заканадаўчым узроўні ўрэгуляваны патрабаванні, што прад'яўляюцца да хостэлаў, месцы, дзе яны могуць знаходзіцца", — распавёў Дараховіч.

Пасля вывучэння замежнага вопыту Мінгарвыканкам унясе прапановы аб урэгуляванні дзейнасці хостэлаў на заканадаўчым узроўні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі