Чыноўнікі хочуць самі прысвойваць зоркі гатэлям

Гатэль "Беларусь" у Мінску / planetabelarus.by

Гатэль "Беларусь" у Мінску / planetabelarus.by

Беларускія чыноўнікі хочуць самі вырашаць, колькі зорак будзе ў таго ці іншага гатэля. Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадскае абмеркаванне законапраект аб уводзе абавязковай сертыфікацыі месцаў размяшчэння.

У ведамстве мяркуюць, што менавіта ўвядзенне абавязковай сертыфікацыі дазволіць "падвысіць узровень гасцінічных паслуг". Існуючай сістэмы адзнак, на якую чыноўнікі ніяк не ўплываюць, на іх думку, недастаткова — патрэбна новая класіфікацыя месцаў размяшчэння, якая канчаткова і "вызначыць месца таго ці іншага гасцініцы на рынку гасцінічных паслуг".

У Мінспорту лічаць, што нават калі гатэлю будзе прысвоена найнізкая катэгорыя "без зорак", будзе лічыцца, што аб'ект гатовы да прыёму турыстаў. Бо ён хоць і дрэнна, але прайшоў сертыфікацыю "з пункту гледжання захавання патрабаванням пажарнай бяспекі, санітарна-гігіенічных норм і правілаў забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя гасцей".

Абавязковую сертыфікацыю для гатэляў прапануюць увесці паэтапна. У 2025 годзе яе будуць праходзіць самыя вялікія гатэлі з колькасцю нумароў ад 71 і вышэй. У 2026-м прыйдзе чарга меншых гасцініц, ад 31 да 70. У 2027-м — ад 11 да 30 нумароў. А ў 2028-м дойдзе да самых маленькіх месцаў размяшчэння, у якіх да 10 нумароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі