У цэнтры Мінска зачыніўся гатэль Crowne Plaza
Гатэль Crowne Plaza
20 лістапада зачыніўся гатэль Crowne Plaza, размешчаны ў цэнтры Мінска на вуліцы Кірава, піша realt.by.
Прычыны закрыцця не паведамляюцца. Тэрміны аднаўлення працы, як кажуць у адміністрацыі, невядомыя.
Гэты гатэль працаваў у Мінску 15 гадоў — з 2008-га. Кіравала ім кампанія "Мінск Прынцэс Гатэль", падкантрольная турэцкаму холдынгу "Ірада".
Гэтая ж кампанія хацела перарабіць у пяцізоркавы гатэль былы будынак паліграфкамбіната імя Якуба Коласа ў цэнтры Мінска. Праз пэўны час кампанія дамовілася перарабіць будынак не ў гатэль, а ў шматфункцыянальны комплекс. Цяпер у будынку ідзе рэканструкцыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.