У беларускім гасцінічным бізнесе зафіксавалі рэкорд

На замежніка ў Мінску глядзяць з падазрэннем

На замежніка ў Мінску глядзяць з падазрэннем / minsknews.by

У беларускім гасцінічным бізнесе зафіксавалі рэкорд. Італьянец Жан-Поль Луіджы чацвёрты год жыве ў мінскім чатырохзоркавым гатэлі і ў бліжэйшыя месяцы высяляцца не плануе.

Як паведамляе minsknews.by, замежнік — бізнесмен. Ён удзельнічае ў мерыпрыемствах Мінгаркавыканама. Відаць, таму і заслужыў шыкоўную цырымонію віншавання з 1111-й ноччу ў гатэлі, на якой прысутнічалі прадстаўнікі сталічных уладаў.

Набыць жыллё ў Мінску італьянец плануе, аднак пакуль не спяшаецца: хоча "пераканацца ў працягу прафесійнай дзейнасці" ў Беларусі і "ацаніць перспектывы для яе развіцця". І цалкам слушна — верагодна, за тры гады чалавек усё ж зарыентаваўся ў сітуацыі.

У беларускім гасцінічным бізнесе зафіксавалі рэкорд

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі