"Мінсктранс" паведаміў, што сёння на 10% падаражэлі аўтаперавозкі пасажыраў

"Мінсктранс" паведаміў, што сёння на 10% падаражэлі аўтаперавозкі пасажыраў

Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" паведаміла, што 12 студзеня ў сярэднім на 10% падаражэлі аўтаперавозкі пасажыраў. Цяпер тарыфы на міжнароднія перавозкі за 1 км праезду складуць на звычайных маршрутах 590 рублёў ў звычайных аўтобусах і 610 рублёў у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі (на хуткасных маршрутах — 768 і 794 рублі адпаведна, на экспрэсных — 886 і 916 рублёў).

Як паведамляе БЕЛТА, асобна ўстаноўленыя тарыфы для наступных маршрутаў: Мінск — Гродна праз Баранавічы — 464 рублі за 1 км праезду, Мінск — Магілёў — 500 рублёў, Мінск — Пінск праз Клецк, Мінск — Пінск праз Сіняўку — 660 рублёў за 1 км праезду, Мінск — Гродна — 140 тысяч за паездку, на ўчастку Мінск — Ліда — 65 тысяч рублёў.

Тарыфы на перавозку дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў устанаўліваецца ў памеры 50% ад кошту. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі