Мінсктранс: Тарыфы на праезд у Мінску сёлета павышаць не плануецца

Мінсктранс: Тарыфы на праезд у Мінску сёлета павышаць не плануецца

Тарыфы на праезд у грамадскім пасажырскім транспарце ў Мінску да канца 2015 года павышаць не плануецца. Пра гэта БЕЛТА паведаміла Ірына Якубоўская, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржпрадпрыемства "Мінсктранс". Паводле яе слоў, пытанне гэтае не разглядаецца, а разлікі не робяцца.

У той жа час Якубоўская не выключае верагоднасці, што ў наступным годзе кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы можа павысіцца. Яна нагадала, што сам "Мінсктранс" такое рашэнне прыняць не можа. Тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў зацвярджае Мінгарвыканкам па ўзгадненню з Міністэрствам эканомікі. Праўда, пры гэтым улічваецца "плацёжаздольнасць насельніцтва".

Нагадаем, апошні раз кошт праезду ў сталіцы павышаўся ў снежні 2014 года — з 4 тысяч да 4,5 тысячы рублёў за адну паездку.

Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі