“Мінсктранс” выставіць СМС-тэрарысту грашовы іск

“У цяперашні час “Мінсктранс” праводзіць разлікі стратаў, нанесеных метрапалітэну і пасажырскаму наземнаму транспарту з улікам учорашняга збою. Падазронаму будзе выстаўлены адпаведны іск”, — заявіў у каментарыі Еўрарадыё прэс-сакратар КДБ Артур Стрэх.



26 лютага прыкладна а 15-й гадзіне перасталі працаваць абедзве лініі метро, усе станцыі і пераходы былі зачыненыя да пасажыраў. Такая сітуацыя працягвалася да 18-й гадзіны.



Прычынай закрыцця метро стала паведамленне студэнткі, якая заўважыла ў аднаго з пасажыраў метро ў тэлефоне смс, дзе гаварылася пра мініраванне метро. Паводле афіцыйнага паведамлення, міліцыянты і супрацоўнікі КДБ правялі "комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў". У выніку была выяўленая асоба пасажыра, неўзабаве яго затрымалі.



Цяпер тэлефонны тэрарыст знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ім апынуўся жыхар Мінскай вобласці, 1979 года нараджэння. Ён ужо прызнаўся ў здзейсненым і тлумачыць свае дзеянні "жартам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі