Мінсувязі пракаментавала прапанову пра адмену роўмінгу з Еўрасаюзам
Адмяніць роўмінг паміж Еўрасаюзам і краінамі "Усходняга партнёрства" прапанавалі дэпутаты Еўрапарламента.
Рэгіянальнае роўмінгавае пагадненне ў рамках "Усходняга партнёрства" можа быць падпісанае ў снежні 2020 года i набудзе моц з 1 студзеня 2022-га, паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несцяровіч.
"Праект гэтага пагаднення прадугледжвае паэтапнае зніжэнне тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу ў краінах "Усходняга партнёрства" на працягу пяці гадоў", — прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны" яго словы.
Акрамя таго чыноўнік падкрэсліў, што краіны "Усходняга партнёрства" (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) вядуць працу па гарманізацыі тарыфаў міжнароднага роўмінгу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.