Мінздароўя абвясціла пачатак трэцяй хвалі каранавіруса ў Беларусі

Мінздароўя абвясціла пачатак трэцяй хвалі каранавіруса ў Беларусі

У Беларусі пачалася трэцяя хваля каранавіруса. "У нас у рэспубліцы пачынаецца чарговы ўздым захворвання інфекцыяй — мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі", — перадае БЕЛТА словы начальніцы аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іны Карабан.

Прэсс-служба ведамства на сваім сайце адзначае, што рост захворванняў на COVID-19 фіксуецца як у Мінску, так і ў рэгіёнах. Прычым павялічваецца і колькасць пнеўманій каранавіруснага паходжання ў цяжкой форме. 

"У сувязі з гэтым санітарна-эпідэміялагічная служба краіны актывізуе працу па правядзенні эпідрасследавання кожнага выпадку захворвання на інфекцыю COVID-19 і кантактаў першага ўзроўню. Таксама ў цэнтры ўвагі спецыялістаў — кантроль за арганізацыяй і правядзеннем санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у арганізацыях і на прадпрыемствах. Тэхнічным спецыялістам пастаўлена задача — пераправерыць працу ўсіх кіслародных станцый, абсталяванне, наяўнасць тэстаў, лабараторных матэрыялаў, лекавых сродкаў",паведамляюць у Мінздароўя.

Пры гэтым у краіне працягваецца вакцыянацыя супраць COVID-19. Па звестках Міністэрства аховы здароўя, па стане на 12 красавіка першую прышчэпку атрымалі 129 899 чалавек, дзве дозы — 41 688 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі