Мінздароўя настойвае на закрыцці кальянных і абмежаванні работы часткі кафэ

Кальянная / instagram.com/hookahplace.belarus
Кальянная / instagram.com/hookahplace.belarus

Падчас брыфінгу 27 сакавіка галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Наталля Жукава заявіла, што Мінздароўя настойвае на закрыцці кальянных і абмежаванні работы часткі ўстаноў грамадскага харчавання:

"Па кальянных мы настойваем на тым, каб яны ў прынцыпе не працавалі. Як у прынцыпе мы гаворым наогул пра абмежаванне работы часткі ўстаноў грамадскага харчавання. Таму што не кожны аб'ект можа выканаць патрабаванні — гэта адлегласць паміж столікамі, гэта добрая вентыляцыя, для таго каб выканаць шэраг патрабаванняў і рэжым. Таму мы абмяжоўваем колькасць аб'ектаў, якія могуць быць не самыя аптымальныя для гэтай сітуацыі. Кальянныя ўваходзяць у гэту групу".

На заяву пра тое, што частка кальянных ігнаруе забарону і працягвае працаваць, Наталля Жукава заявіла, што яна разам з начальнікам упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Нінай Емяльянавай займалася гэтым пытаннем:

"Але што зробіш, калі ў нас такі бізнес — дзе-нідзе безадказны, назавём гэта так".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі