Мінздароўя: па стане на 16 снежня — 1838 новых пацыентаў з COVID-19 за суткі

Мінздароўя: па стане на 16 снежня — 1838 новых пацыентаў з COVID-19 за суткі

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1838 новых пацыентаў з каранавіруснай інфецыяй, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Агульная колькасць хворых на COVID-19 за час эпідэміі склала 165 897 чалавек.

Вылечыліся 143 373 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За апошнія суткі былі выпісаныя 1930 чалавек.

За час эпідэміі ў Беларусі памёр 1291 чалавек з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, у тым ліку 9 за апошнія суткі.

Мінзароўя паведамляе, што за мінулыя суткі было зроблена 25 048 тэстаў на COVID-19. А за ўвесь час у Беларусі праведзена 3 659 372 тэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі