Мінздароўя пракаментавала смерць 13-гадовага падлетка, які перанёс COVID

Дзіцячая інфекцыйная бальніца Мінска / з архіву СТВ
Дзіцячая інфекцыйная бальніца Мінска / з архіву СТВ

Ад чаго памёр 13-гадовы Міця Конеў, цяпер высвятляе спецыяльная камісія. Канчатковы дыягназ стане ясны пасля атрымання вынікаў патолагаанатамічнага ўскрыцця, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Хлопчык памёр у рэанімацыі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы 16 снежня. У клініцы ён правёў каля сутак. Як мяркуецца, у лістападзе Міця перанёс COVID-19. Тады перахварэла ўся сям'я, але тэст змагла зрабіць толькі мама, Вольга Конева. Яе з малодшым сынам забралі ў бальніцу. Міця застаўся дома, але ў яго прапаў нюх. Потым усе паправіліся. Вольга выйшла на працу, Міця — у школу. Але каля тыдня таму ў хлопчыка забалела горла.  Лекары лячылі ангіну, аднак у мінулы панядзелак хлопчыка давялося тэрмінова шпіталізаваць — у інфекцыйцы падлетка практычна адразу падключылі да апарата ШВЛ.

У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што ў бальніцы лекары схіляліся да дыягназу "мультысістэмны запаленчы сіндром".

"Гэта рэдкае ўскладненне, якое развіваецца ў пазнейшыя тэрміны і асацыяванае з перанесенай каранавіруснай інфекцыяй", — растлумачылі ў ведамстве.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама выказалі спачуванні сям'і дзіцяці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі