Мінздароўя прыпыніла дзейнасць клінікі "Мерсі"
Міністэрства аховы здароўя з 26 верасня прыпыняе дзейнасць прыватнай клінікі "Мерсі". Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Лячэбна-кантрольнага савета ведамства, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
У якаці прычыны ведамства пералічвае шэраг парушэнняў, дапушчаных у клініцы:
— адсутнасць меддакументацыі, дамоваў на тэхнічнае абслугоўванне медтэхнікі, выкарыстанне незарэгістраванай медтэхнікі;
— невыкананне клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя, у тым ліку службай анестэзіялогіі і рэанімацыі;
— парушэнні ў правядзенні медыцынскіх аглядаў, арганізацыі і правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці;
— парушэнні ў арганізацыі і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі;
— неналежнае захоўванне лекавых сродкаў;
— парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.
Раней у СМІ неафіцыйна паведамлялася, быццам клініка "Мерсі" звязаная з Лукашэнкам.
Гэта не першая прыватная медустанова, якая апошнім часам трапляе пад пільную ўвагу Мінздароўя. За апошнія паўгода праз гэта прайшлі нават такія гіганты, як медцэнтры "Нардзін" і "Ладэ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.