Мінздароўя рэкамендуе правесці вечары сустрэчы выпускнікоў па відэасувязі

Мінздароўя рэкамендуе правесці вечары сустрэчы выпускнікоў па відэасувязі

Мінздароўя рэкамендуе не праводзіць вечары сустрэчы выпуснікоў, якія традыцыйна ладзяцца ў першую суботу лютага. "Гаворка ідзе як аб правядзенні вячэрніх суботніх мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, так і на аб'ектах грамадскага харчавання", — падкрэсліваюць у ведамстве.

Медыкі спасылаюцца на рызыку распаўсюду адзёру і COVID-19.

Вечары выпускнікоў прапаноўваюць перанесці на больш позні тэрмін — пасля стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі. А яшчэ лепш — правесці іх у сацыяльных сетках або па відэасувязі. 

А вось праводзіць заняткі ў школах і ўніверсітэтах COVID-19 чамусьці не замінае...

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі