Mirum Music Festival: ад Джамалы да Рэспублікі Паліны

Mirum Music Festival: ад Джамалы да Рэспублікі Паліны

19 жніўня ў Міры пройдзе Mirum Music Festival. Яго хэдлайнерам стане ўкраінская зорка Джамала.

 

У традыцыях фэсту ― паўтор аднаго з леташніх хэдлайнераў. Таму сёлета на сцэну выйдзе дуэт, які стаў на мінулым "Міруме" адкрыццём для беларускай публікі ― літоўцы Beissoul & Einius.

 

Трэцім хэдлайнерам фестывалю арганізатары называюць расійскую электронную музыкантку Ishome.

 

Таксама сярод выступоўцаў Mirum Music Festival маскоўская брас-каманда 1/2 Orchestra, беларусы Naviband, Рэспубліка Паліна і музычная кампанія BY Soulfam.


Парадак выступу артыстаў:

Традыцыйна на летняй тэрасе кафэ-бара Mirum з 01:00 да 06:00 раніцы граюць дыджэі. У гэтым годзе аматары патанчыць будуць рухацца пад музыку ад Beautiful Vision, Funkyjaws, Four Walls і Papa Bo.

Таксама гасцей Mirum Music Festival чакае разнастайны фудкорт з вулічнай ежай і напоямі, забавы для дзяцей і дарослых, споты ад партнёраў фестывалю.


Квіткі на фестываль можна купіць на сайце і ў касах kvitki.by па ўсёй Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі